Зніклы - Бадзякоў Уладзімір Мікалаевіч, жыхар Шклова 1965 года нараджэння. Яшчэ 28 кастрычніка ён сыйшоў з дому і да гэтае пары яго месцазнаходжанне не вядомае. Зразумела, што ў Оршы ён таксама, тэарэтычна, можа быць.
На выгляд мужчыне 60-65 гадоў. Рост 173-178 сантыметраў, сярэдняга целаскладу валася сівыя кароткія, вочы карычневыя. Асаблівыя прыкметы: мізінец правай рукі пагнуты, мае шрам пасля аперацыі. На вялікім пальцы правай рукі татуіроўка з літарай "В".
Калі вы нешта ведаеце пра лёс гэтага чалавека, то паведмце ў міліцыю.