Яшчэ летам 37-гадовы работнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў суседняга Лёзненскага раёну моцна запіў па прычыне сваркі з жонкай. Калі грошы на алкаголь скончыліся, ён разам з прыяцелем вывеў з прадпрыемства чатыроз цялятак і прадаў іх, як пазней аказалася, прадпрымальніку з Расіі. Агулам цяляты каштавалі 5.700 - так вызначыла следства, а прадаў ён іх усяго за 1000 рублёў. Больш за тое, да затрымання мужчына паспеў прапіць усю тысячу.
На днях мужчына патрапіў на лаву падсудных. Прычым мог патрапіць не адзін, бо прадаваў каровак ён з прыяцелем. Але ж следства палічыла, што прыяцель не надта вінаваты, а сам ахвяра падману. Справа ў тым, што падсудны сказаў яму, што гэта не крадзёж, а цялятак яму далі ў якасці заробку. І таму прыяцель пагадзіўся дапамагчы знайсці яму падыходзячага кліента.
Па сёняшніх часах за крадзяж мужчына атрымаў дастаткова мягкі прысуд - прымусовыя работы. Ён павінен будзе адпрацаваць за бясплатна 360 дзён, крыху меньш за год і, канешне, кампенсаваць 5.700 кошту каровак, што часткова ён ужо і зрабіў.