15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Палітыка

На тыя ж граблі

12.11.2022 15:43

1472 прагляду, 0 каментароў

Учора Аляксандар Лукашэнка наведаў суседні Талачынскі раён

Як заўсёды пад час паездкі Лукашэнка гаварыў шмат і нават некалькі фразаў сапраўды былі значнымі. Найбольш рэзананснай заявай, якая разляцелася па незалежных СМІ, але з-за свайго негатыву мала атрымала розгаласу ў дзяржаўных СМІ. Гаворка ідзе пра выказваенне Лукашэнкі пра замежных інвестараў. Ён паабяццаў нацыяналізаваць тыя прадпрыемствы дзе замежныя інвестары звярнулі сваю дзейнасць. Гэта азначае не толькі тое, што ў Беларусі больш не будзе інвестараў, але і тое, што дзяржава сама адмаўляецца ад укладанн ў сваю эканоміку.

Замест замежных інвестыцыяў Лукашэнка прапануе вярнуцца да праграмаў 20-га стагоддзя. У першую чаргу да сельскай гаспадаркі, якая насамрэч у Беларускіх умовах мала рэнтабельная (у 2017-ым годзе рэнтабельнасць па Аршанскім раёне сельскагаспадарчай вытворчасці ацэньвалася ў 1,5%). Лукашэнка зноў узгадаў пра праграму аграгарадкоў, якая насамрэч калька з савецкай праграмы "перспектыўных вёсак". На гэтую тэму Лукашэнка сказаў, што праз 10-15 гадоў вёсак у краіне не застанецца, а будуць толькі аграгарадкі і выказаў надзею, што ў аграгарадкі людзі паедуць нават з гарадоў. Праўда лічбы статыстыкі паказваюць, што да гэтае пары праграма сваіх мэтаў не дасягнула - колькасць вяскоўцаў у Беларусі не проста не расце, а значна змяньшаецца, а людзі ўсё так жа з'язжаюць з вёскі ў горад.

Галоўнае чаму была прысвечана паездка Лукашэнкі ў Талачынскі раён - меліярацыя. Паездка і пачалася з наведвання мясцовага прадпрыемства "Амкадор", якое можа вырабляць тэхніку для міліярацыі. І тут ёсць асабліва цікавы момант. У Беларусі ў часы СССР ужо была неадназначная (з пункту гледжання эколагаў) праграма па міліярацыі. Па лічбах якія Лукашэнка агучыў на гэтай сустрэчы, зараз у краіне 412 тысяч гектараў, якія былі асушаныя пад час той праграмы і зараз зусім не выкарыстаўваюцца.

Калі зараз у краіне такая колькасць земляў у якія ўжо былі ўкладзеныя грошы і яны не выкарыстоўваюцца, то навошта запускаць новую праграму меліярацыі? Тым больш, што дэфіцыту сельскагаспадарчай зямлі ў Беларусі рэальна не існуе. А даход ад сельскагаспадарчай вытворчасці не вялікі. Насамрэч, новачя меліярацыя значна папахвае карупцыйнай схемай, але пра гэта мы зробім асобны выпуск "Прыватнага меркавання".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На тыя ж граблі

Учора Аляксандар Лукашэнка наведаў суседні Талачынскі раён

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение