Гаворка ідзе пра Андрэя Сцепанькова з мястэчка Ільіч Рагачоўскага раёна. У верасні ён быў асуджаны адразу па трох артыкулах: абраза прэзідэнта, абраза прадстаўніка ўлады, абраза суддзі. Па ўсіх трох артыкулах ён атрымаў два з паловай гады.
9 літапада Андрэя перавялі ў папраўчую калонію №17, якая знаходзіцца ў суседнім Шклове. Адседзіць Сцепанькоў павінен меньш за 2,5 гады. Бо амаль год знаходзіўся ў СІЗА. Падтрымаць вязня можна лістом па адрасе: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Андрэй Леанідавіч Сцепанькоў