06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2022. Люты

10.01.2023 11:43

1807 праглядаў, 0 каментароў

Што чыталі і глядзелі аршанцы ў лютым 2022 году?

Жыхарам нашага рэгіёну люты 2022 году запомніцца перш за ўсё поўнымі нянавісці выступленні прэзідэнта суседняй Расеі ў дачыненні ўкраінцаў, а між радкамі і да ўсіх рэспублік, якія выйшлі з СССР. Ужо 24 лютага Пуцін пачаў паўнавартасную вайну супраць Украіны, прадвеснікам якой сталі падзеі 2014 году. Канфлікт тлеў і разгарэўся, атрымаўшы новыя «дровы» з Масквы. Рэдактар Orsha.eu Ігар Казмерчак на той момант якраз быў у Чарнігаве, да якога наблізіліся расейскія акупанты. Адтуль Ігар пачаў свой відэаблог, расказваючы пра падзеі, якія адбываюцца навокал.

За некалькі дзён да вайны ўлады Беларусі вызвалілі з турмы аршанку Наталлю Хершэ — такім быў вынік дамоўленасці паміж рэжымам Лукашэнкі і Швейцарскай Канфедэрацыяй. За пару тыдняў да свайго вызвалення Наталля абвяшчала галадоўку, каб дамагчыся паляпшэння ўмоў у калоніі, дзе яна адбывала тэрмін па сфабрыкаванай з палітычных прычын крымінальнай справе.

А яшчэ на пачатку лютага таго год наш сайт інфармаваў пра рух расейскай тэхнікі праз Воршу на так званыя «вучэнні», якія насамрэч абярнуліся вайной супраць Украіны.

У Дубровенскім раёне адбылася міграцыйная афера, якая кагосьці ўцягнула ў сум, а кагосьці насмяшыла вынаходлівасцю махляроў. Увішныя дзялкі проста скарыстаўліся момантам, умела і аператыўна. Але ад крымінальнай адказнасці іх гэта не ўратавала.

Таксама на Дубровеншчыне раўнівы муж біў жонку, за што атрымаў «хімію». Прычым жонка была цяжарнай, а злачынца прымусіў яе капаць сабе магілу.

На нашым сайце выйшла новая серыя праекту «Оршазнаўства» з героем Вожыкам, які адразу стаў сімпатычным для нашых чытачоў і гледачоў.

Вынікі-2022. Студзень

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2022. Люты

Што чыталі і глядзелі аршанцы ў лютым 2022 году?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение