На Круглянскай "хіміі" вызваленне. Нядаўна, як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", з ПУАТ №46, якая знаходзіцца ў суседнім Круглянскім раёне, на волю выйшаў Аляксандар Бычкоўскі. Ён цалкам адбыў свой тэрмін.
Аляксандар - жыхар Ельску, які быў арыштаваны 3 ліпеня 2021 года. Тады яму прысудзілі 1,5 гады хіміі за абразу "прадстаўніка ўлады", а канкрэтней галоўнага міліцыянта Дзяржынскага РАУС у каментарах у "Аднакласніках".
Фота сайта "Палесская вясна".