09:00

-0

6 м/с

999 гПа

12:00

+2

6 м/с

998 гПа

15:00

+3

6 м/с

996 гПа

18:00

+2

7 м/с

993 гПа

21:00

+1

9 м/с

987 гПа

Рэгіён, Палітыка

Тры месяцы чакання

02.02.2023 13:02

1718 праглядаў, 0 каментароў

Прызначана дата апеляцыйнага суда для палітзняволенага Івана Занько, якога асудзіў суд Шклоўскага раёна

У мінчаніна Івана Занько дастаткова цікавая гісторыя зняволення. Яго затрымалі за ўдзел у адным з самых масавых маршаў пратэсту 11 кастрычніка 2020 года. Першапачаткова абвінавацілі ў тым, што Занько разам з іншымі двума ячалавекамі не далі АМАПаўцам затрымаць чалавека, учынілі патасоўку і разбілі шкло аўтамабіля. Прадказальна, што Іван не прызнаў сваёй віны, спрабаваў даказаць, што аніякай патасоўкі не было. Але калі ў краіне не да законаў...

У красавіку 2021 года адзін з мінскіх судоў прыгаварыў Івана да 5 гадоў калоніі. І тут жа завялі новую справу - арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Як доказ віны абвінаваўцы прад'явілі відэа на якім мужчына - следства казала, што гэта і ёсць Іван - інструктуе людзей як станавіцца ў "счэпку". Але ж твар мужчыны быў чамусці заблюраны. І хаця ніхто так і не зразумеў, што ж за мужчына дае інструкцыі, Івану накінулі яшчэ 5 гадоў. На судзе стала вядома, што палітвязня як мінімум адзін раз змяшчалі ў ШІЗО.

З новым прыгаворам яго перавялі ў Шклоўскую калонію дзе адразу ж далі ШІЗО яшчэ раз.

Але ж і на гэтым не ўсё. Адміністрацыя калоніі абвінаваціла яго па сумна вядомым артыкуле 411 - парушэнне правілаў калоніі. Гэты артыкул вельмі зручны для адміністрацыяў калоній. Бо парушэнне можна знайсці, справакаваць, або проста выдумаць і асуджаны нічога, як паказвае практыка, даказаць не можа. Ды яшчэ і суд праходзіў на тэрыторыі калоніі і ніхто не мог даведацца ў чым абвінавачваюць Івана. Па гэтым артыкуле шклоўскі суд Івану дакінуў яшчэ год.

Як паведамляе ПЦ "Вясна", 9 лютага адбудзецца апеляцыйны суд над Іванам Занько. Гэтай апеляцыі Занько чакаў тры месяцы. Але ж у сёняшняй сітуацыі надзеі на апраўдальны вырак няма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тры месяцы чакання

Прызначана дата апеляцыйнага суда для палітзняволенага Івана Занько, якога асудзіў суд Шклоўскага раёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение