Здаецца, першым блогерам вёскі Смаляны стаў Дзмітрый Швядко. Хаця хлопец больш вядомы як спартовец, а не як ютубер. На яго старонку ў інстаграме падпісана больш за тысячу чалавек менавіта як на старонку спартоўца. Таму спачатку трэба сказаць пару словаў пра яго з гэтага боку.
Швядко пачынаў у Оршы як спартовец-аматар, у нейкія парфесійныя секцыі не хадзіў, у вялікіх спаборніцтвах ня ўдзельнічаў, але ў пэўны час у вёсцы стварылася аматарская каманда аднагодкаў, якая падала заяўку на турнір па дваровым футболе, які арганізоўвала грамадская арганізацыя «Звяз» (цяпер пазбаўленая рэгістрацыі). Большасць матчаў адбываліся ў закрытых памяшканнях і, магчыма, што гэтыя гульні і далі старт спартовай кар’еры Дзмітрыя па футзалу. Яго запрасілі ў аршанскі «Вітэн», потым заўважылі ў сталіцы і запрасілі ў каманду «Мінск», затым перайшоў у каманду «Сталіца» з якой стаў уладальнікам кубка Беларусі па футзалу і чэмпіёнам. Сёння Дзмітрый гуляе ў вышэйшай лізе Расеі за каманду «Газпром. Югорск».
А канал свой Дзмітрый завёў яшчэ школьнікам. Першы ролік выйшаў 6 гадоў таму, хаця і абнаўляў ён яго дастаткова не рэгулярна. Першы ролік на канале кароткі, у ім Дзмітрый паказвае футбольны фрыстайл.
А далей ідуць пастановачныя ролікі, якія павінны выклікаць усмешку. Ролікі пераважна здымаліся ў саміх Смалянах з удзелам мясцовых жыхароў і на фоне архітэктурных помнікаў. Пра спорт, дарэчы, на канале меньш за палову ролікаў. Апошні ролік выйшаў прыблізна год таму калі Дзмітрый ужо зарабляў спортам.Спасылка на канал тут.
Уступ тут