15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

4 м/с

997 гПа

Беларусь, Грамадства

Івулін у эфіры

25.02.2023 19:45

1762 прагляду, 0 каментароў

Аляксандар Івулін прама зараз на ютуб

Аршанскі палітвязень пасля адсідкі вярнуўся ў ютуб. Яшчэ да турмы, як спартовы журналіст, Аляксандар вёў канал "ЧестнОК". Канал стаў вельмі папулярным для беларускага сегменту ютуба - 80,5 тысяч падпісчыкаў і сотні тысяч праглядаў ролікаў. Пераважна гэта былі ролікі з беларускіх футбольных стадыёнаў, якія вёў сам Івулін. 3 ліпеня 2021 года журналіст быў арыштаваны і пазней асуджаны на 2 гады калоніі. Пры гэтым ягоны канал працягнуў працаваць з іншымі журналістамі. 17 верасня 2021 года, дарэчы, канал быў прызнаным экстрэмісцкім.

Івулін выйшаў на волю 17 лютага гэтага года, хутка быў эвакуяваны з краіны і цяпер ужо ў бяспецы. Літаральна за некалькі гадзін адкрытага збору сродкаў яму сабралі некалькі тысяч еўра на набыццё абсталявання для працягу работы над каналам.

І ўжо сёння Аляксандар зноў выйшаў у прамы эфір. А 19-00 па беларускім часе на канале запусціўся стрым з цяпер ужо БЫЛЫМ палітвязнем. У сувязі з тым, што канал уладамі лічыцца эстрэмісцкім, мы не пубоікуем спасылку. Вы можаце самі знайсці гэты стрым і вельмі раім яго знайсці і паглядзець.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Івулін у эфіры

Аляксандар Івулін прама зараз на ютуб

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение