03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Грамадства

Выканкам "магістрату"

23.08.2014 08:14

3537 праглядаў, 0 каментароў

Магілёўскі аблвыканкам паабяцаў разгледзець зварот Рыгора Кастусёва - паведамляе ПЦ "Вясна"

Грамадскі актывіст са Шклова, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 21 жніўня атрымаў ліст з Магілёўскага аблвыканкама. Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб І. М. Філіпава паведаміла Рыгору Кастусёву, што яго зварот, які паступіў у аблвыканкам, даручана разгледзець галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама сумесна са Шклоўскім райвыканкамам, і праінфармаваць яго па выніках разгляду.

Нагадаем, што 11 жніўня Рыгор Кастусёў перадаў у Магілёскі аблвыканкам свой пісьмовы зварот на імя старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка з прапановамі аб размяшчэнні на будынку Шклоўскай гарадской ратушы шыльды з інфармацыяй аб важных гістарычных падзеях у жыцці Шклова, а таксама з прапановай аб ініцыяванні стварэння свабоднай эканамічнай зоны на тэрыторыі Шклоўскага раёна. У звароце на імя старшыні аблвыканкама Рыгор Кастусёў паведаміў Пятру Рудніку, што ўжо двойчы звяртаўся па гэтым пытанні ў Шклоўскі райвыканкам, аднак ніякага адказу з гэтай дзяржаўнай установы так і не атрымаў. Таксама 11 жніўня спадар Кастусёў асабіста звярнуўся ў пракуратуру Шклоўскага раёна са скаргай на дзеянні чыноўнікаў мясцовага райвыканкама, якія не выконваюць Закон аб зваротах грамадзян, - шклоўскія чыноўнікі так і не далі ніякага адказу на яго двухразовыя пісьмовыя звароты з прапановамі на імя старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Бойкі.

“У адрозненне ад сваіх шклоўскіх калег, чыноўнікі з магілёўскага аблвыканкама вельмі хутка даслалі мне адказ з інфармацыяй пра тое, што мой зварот ад імя грамадскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” будзе разгледжаны, і я буду праінфармаваны пра вынікі гэтага разгляду, - распавядае Рыгор Кастусёў. – Застаецца спадзявацца, што чыноўнікі з Магілёўскага аблвыканкама таксама дадуць справядлівую ацэнку дзеянням сваіх шклоўскіх калег, якія двойчы, у парушэнне Закона аб зваротах грамадзян, дазвалялі сабе не адказваць на мае ранейшыя пісьмовыя звароты”.

Па інфармацыі ПЦ "Вясна"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выканкам "магістрату"

Магілёўскі аблвыканкам паабяцаў разгледзець зварот Рыгора Кастусёва - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение