09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Гацькаўшчына. Некалькі цікавых фактаў

19.03.2023 07:01

1627 праглядаў, 0 каментароў

Распавядаем пра цікавосткі ў адной з самых вядомых вёсак Аршаншчыны

Гацькаўшчына знаходзіцца на мяжы Аршанскага і Дубровенскага раёнаў. З-за гэтага існуе нават легенда, што калі ў 90-я на дарозе Орша-Дуброўна загінуў пешаход, то міліцыянты з двух раёнаў некалькі гадзін ездзілі і пераносілі труп на тэрыторыю, якую абслугоўваюць іх калегі з суседняга раёну. Але гэта толькі легенда. Сама ж вёска стала медыйнай у пачатку 90-х гадоў, калі тут пачалі праводзіць фэстываль аўтарскай песні, прысвечаны Бітве пад Оршай. Фестываль прыцягнуў сюды шматлікіх вядомых людзей: пісьменнікаў, гісторыкаў, палітыкаў, музыкаў і г.д. Але пра гэта трохі пазней.

Факт 1. Першыя пасяленні. Калі ўзнікла вёска Гацькаўшчына дакладна не вядома. Яна была маленькая для таго, каб яе публікаваць на мапах. Падобна на тое, што ў 1514 годзе яе яшчэ не існавала, бо на мапах таго часу некаторыя вёскі Аршаншчыны ўжо прысутнічаюць, але без Гацькаўшчыны. Тым не менш, людзі тут і побач жылі яшчэ з каменнага веку. Недалёка ад вёскі ў свой час знайшлі дастаткова шмат каменных крэмневых аскепкаў. Дастаткова настолькі, каб зрабіць выснову — тут была майстэрня, у якой рабілі прылады працы. Праўда, даследаваць майстэрню археолагам нармальна не ўдалося — мясціну выкарысталі пад кар’ер, не запытаўшы навукоўцаў.

Такі ж лёс напаткаў і селішча, якое было за 200 метраў ад вёскі, недалёка ад вясковых могілак. Яго проста разаралі трактарамі. Потым ужо краязнаўцы аглядалі гэтае месца і знайшлі шэраг каштоўных артэфактаў. Сярод іх люлька для курэння. А гэта значыць, што чалавек яе згубіў не раней за 16 стагоддзе — да 16 стагоддзя ў Беларусі не курылі, ці, прынамсі, не выкарыстоўвалі для гэтага люлькі. Такія ж люлькі маглі выкарыстоўвацца і ў 17, і ў 18 стагоддзі. А яшчэ недалёка знайшлі і дастаткова масавае пахаванне, якое таксама разараў мясцовы калгас. Сказаць у які час створана пахаванне, цяпер таксама складана. Але факт ёсць фактам — можа быць населены пункт і не называўся Гацькаўшчынай, можа быць ён знікаў і аднаўляўся, але вёска тут існавала вельмі-вельмі даўно.

Факт 2. Месца Бітвы пад Оршай. Калі вам гавораць, што менавіта каля Гацькаўшчыны адбывалася знакамітая Бітва пад Оршай 1514 года, то гэта і праўда, і не зусім праўда. Па розных версіях, у Бітве ўдзельнічала ад 45 да 120 тысяч ваяроў. У любым выпадку такая колькасць войска не магла размясціцца на нейкім маленькім кавалку зямлі. Бітва была вельмі шырокай, і Гацькаўшчына толькі адна з лакацыяў, дзе ішлі баі.

Тое, што Бітва была і тут, даказвае не толькі апісанне Бітвы, але і выпадковыя знаходкі, якія «выходзілі» з зямлі ў розныя часы. Напрыклад, прабіты наплечнік ад даспеху рыцара, які быў знойдзены на лецішчах па іншы бок ракі Крапівенкі. Або наканечнік стралы, характэрны для таго часу. Але ж паўнавартасных археалагічных даследаванняў тут не праводзілася. Дарэчы, тое масавае пахаванне таксама магло быць звязана з Бітвай.

Факт 3. Месца фестывалю. Як і гаварылася вышэй, Бітва пад Оршай толькі часткова праходзіла каля Гацькаўшчыны. Але месца было выбрана арганізатарамі першага фэсту Юрасём Копцікам і Андрэем Мельнікавым з-за зручнасці — побач дарога, побач вёска, суток двух рэкаў і зручная пляцоўка, якая выглядае як амфітэатар. І яны не памыліліся. Былі часы, калі на фестываль прыязжалі сотні людзей.

Спачатку ўлады не заўважалі фэст, потым дапамагалі, потым зноў не заўважалі, а ў апошнія гады міліцыяй разганялі яго ўдзельнікаў. Таму зараз фестываль пайшоў у падполле і не адбываецца менавіта каля Гацькаўшчыны. Але ж тут і зараз стаіць крыж у гонар Бітвы, невялікі камень-помнік і «Алея герояў» — вылітыя з металу і прымацаваныя да валуноў партрэты самых знакамітых удзельнікаў той вайны з Масквой.

Факт 4. Могілкі. Асаблівую цікавасць выклікаюць мясцовыя могілкі. Відавочна, што насельніцтва тут было шматканфесійным. Бо на могілках стаіць драўляная капліца (верагодна, праваслаўная), крыж з выразаным Хрыстом (выразаны з цэльнага кавалку дрэва за выключэннем левай рукі) ў каталіцкай традыцыі. А некалькі год таму можна было выдатна разгледзіць нехарактэрныя для нашага рэгіёну пахаванні-дамавіны. Іх адрозненне ў тым, што над магілай не насыпаўся курган, а рабіўся з дрэва, або суцэльнага, або з дошак. На адной магіле, зробленай з дошак, быў выразаны крыж, але тварам не вонкі, а ўнутар магілы. Падобна, што гэтыя незвычайныя магілы былі зробленыя ў першай палове 20-га стагоддзя. Але ці не спарахнелі яны зараз, ці бачныя яшчэ — для нас пытанне.

Факт 5. Культавыя камяні. Побач з могілкамі яшчэ і зараз можна знайсці некаторую колькасць камянёў з выразанымі на іх малюнкамі. Праўда, самыя цікавыя камяні — зноў жа — былі раскіданыя ў канцы 80-х гадоў. Зямлю тады разаралі, а камяні скінулі да Дняпра. У тым ліку камяні ў выглядзе крыжоў (на могілках, дарэчы, таксама быў камень-крыж). Асабліва цікавы камень меў малюнак са стрэлкай. Па меркаванні краязнаўца Шынкевіча гэтая стрэлка ўказвала на абарончы замак каля вёскі Вялікая Міцькаўшчына. Замак быў знішчаны расейскімі войскамі, відавочна, пад час Паўночнай вайны.

Некаторыя камяні, тым не менш, яшчэ можна знайсці вакол Гацькаўшчынскіх могілак.

Факт 6. Партызанскі рух. Цікавая старонка гісторыі Гацькаўшчыны — партызанскі атрад 1812 года. Мясцовыя сяляне аб’ядналіся супраць Напалеонаўскіх войскаў, а камандвала імі жанчына, што тым больш незвычайна. Канешне, расейская гістарыяграфія гаворыць, што сялянская партызанка была за веру і цара. Насамрэч, гэта перабольшанне. Для мясцовых шматканфесійных сялянаў праваслаўе яшчэ не было «сваёй» верай. У пачатку 19-га стагоддзя яны пераважна былі ўніятамі і не разумелі мовы, на якой моляцца ў рускай праваслаўнай царкве. А цар не мог за такі кароткі час стаць «сваім», бо ўмовы іх жыцця пасля падзелу Рэчы Паспалітай пагоршыліся.

Але ж прычына, па якой сяляне паднялі свой бунт, сапраўды была, асабліва на Аршаншчыне. Гэта рэквізіцыі французаў. Кіраўнік Оршы Мары-Анры Бэйль (пісьменнік Стэндаль), які мусіў забяспечваць войска на Аршаншчыне, потым хваліўся, што не патраціў на гэта ні капейкі з дзяржаўнага скарбу. Адкуль жа тады ежа, корм для коней і г.д.? Усё проста — французы рабавалі мясцовых. Гэта і стала прычынай таго, што ў Беларусі, хаця і ў рэдкіх выпадках, з’яўляліся партызанскія атрады — яны проста абаранялі сябе ад рабаўніцтва.

Пра тое, што жыхары Аршаншчыны не надта падтрымлівалі расейскага цара, гаворыць яшчэ і той факт, што ў горадзе расейскія войскі знайшлі вялікую колькасць параненых і абмарожаных французаў, якім дапамагалі мясцовыя жыхары. Пра дапамогу расейскім войскам на Аршаншчыне падобных успамінаў няма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гацькаўшчына. Некалькі цікавых фактаў

Распавядаем пра цікавосткі ў адной з самых вядомых вёсак Аршаншчыны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение