Учора ў вышук была чарговы раз была абвешчана Алеся Яўменава. Жанчыне патрабуецца медычная дапамога, яна інвалід 2 групы па псіхічных праблемах і схільная да валацужніцтва. Некалькі год таму яна пражывала ў Оршы на вуліцы Грыцаўца і ў нашым горадзе таксама некалькі разоў сыходзіла з дому ды абвяшчалася ў вышук.
Цяпер Алеся Ўладзіміраўна жыве ў Рагачове і таму вельмі верагодна, што яна паехала ў Оршу дзе і можна будзе знайсці яе. Асаблівыя прыкметы жанчыны апісаныя на фота.