09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Некалькі цікавых фактаў. Пагост

26.03.2023 07:14

1335 праглядаў, 0 каментароў

Распавядаем цікавыя факты пра вёску Пагост Аршанскага раёна. У нашых сацыяльных сетках факты публікуюцца па адным у некалькі разоў. На сайце усе адразу раз на тыдзень.

1. Самая вялікая вёска раёна? Вёска Пагост знаходзіцца па правым баку чыгункі на Мінск прыблізна ў кіламетры ад прыпынку. Але яшчэ гадоў 10 таму сам прыпынак таксама называўся Пагост і праз гэтую назву дачны пасёлак, які пабудаваўся ў канцы 80-х з левага боку чыгункі таксама атрымаў тую ж назву, нефармальна. Проста тут знаходзіцца некалькі дачных кааператываў і кожны мае сваю назву — запамінаючы кожную можна заблытацца, у выніку назва Пагост перакінулася і на лецішчы. Зноў жа, гэта не фармальна, але ж назва такая вельмі прыжылася і сёння распаўсюджваецца на усю вёску, кіламетар поля да чыгункі і велізарны дачны масіў. А фармальна вёска Пагост сёння вельмі маленькая.

2. Ці Сонечны Пагост? Як і гаварылася раней, чыгуначны прыпынак за кіламетар ад вёскі таксама быў названы па імю вёскі — Пагост. Гадоў 10 таму нехта з мінскага аддзялення чыгункі вырашыў назву гэтую памяняць і цяпер прыпынак называецца Сонечны. Падставаў для гэтага відавочных не было і з’явілася легенда, што невядомы чыноўнікі вырашыў хоць нечым запомніцца перад сыходам на пенсію. Пры гэтым новая назва па нашых назіраннях не асабліва прыжылася. Прыпынак і дачны пасёлак так і працягваюць па старынцы называць Пагост, калі-небудзь з іроніяй дадючы Сонечны Пагост.

3. Каталіцкі анклаў. У Новым часе Орша была пераважна каталіцкім горадам, а вёскі вакол горада або ўніяцкімі, або праваслаўнымі, або змяшанымі. На гэтым фоне Пагост моцна выдзяляўся — гэта была цалкам каталіцкая вёская. Так атрымалася таму, што пад канец існавання Рэчы Паспалітай гэтую вёску атрымалі ва ўладанне Езуіты. Яны пабудавалі тут касцёл (відавочна драўляны, бо сёння ад яго нічога не засталося) і адкрылі аптэку. Трэба разумець, што аптэкі ў тыя часы выконвалі не гандлёвую функцыю, як зараз. А працавалі фактычна як паліклінікі. Людзі звярталіся туды і атрымлівалі поўную кансультацыю па сваіх хваробах і адразу ж лекі. Нават і сёння па нядзелях рэлігійныя жыхары вёскі ездзяць у аршанскі касцёл Святога Язэпа.

4. Дэградацыя. Увогуле ў паходжанні назвы Пагост ёсць дзве версіі. Адна гаворыць пра нейкія велізарныя могілкі, але такіх побач з вёскай не знойдзена, прынасмі настолькі вялікіх, каб менавіта ад гэтага ішла назва. Другая, што Пагост — гэта вёска куды прыязжалі дружыннікі князя для абвяшчэння ўказаў і збору падаткаў. Гэта больш верагодна, бо вёска была дастаткова вялікай і, можна сказаць, інфраструктурнай. У 1782 годзе тут пражываў 621 чалавек — не ў кожным мястэчку і горадзе ў тыя часы магло жыць столькі людзей. Быў свой касцёл, пра што гаварылася вышэй, аптэка/паліклініка, панскі двор (пра яго вельмі мала інфармацыі) і вадзяны млын на два колы. У другой палове 20 стагоддзя тут яшчэ існаваў свой калгас і нават школа. А ў 90-я на чыгуначным прыпынку Пагост працавала ОРСаўская крама ў якую прадукты падвозілі... цягніком. Сёння ад гэтай інфраструктуры не засталося анічога. Крама разбурана, а будынак чыгуначнага прыпынку хаця фармальна быў закансерваваны ўжо практычна разабраны марадзёрамі. Па стане на 2010 год тут заставалася пражываць усяго 83 чалавекі, разам з баракамі пабудаванымі ў свой час для чыгуначных абходчыкаў. А зараз насельніцтва яшчэ менш.

5. Тут нарадзіўся палітык. Так, менавіта ў вёсцы Пагост 30 снежня 1976 года нарадзіўся палітык і пісьменнік Павел Канстанцінавіч Севярынец. Хаця ў большасці яго біяграфіяў напісана, што ён нарадзіўся ў Оршы, або ў Барані. Тым не менш, бацька палітыка некалькі год таму распавядаў нашаму сайту, што месца нараджэння Паўла — менавіта Пагост. Тады маладая сям’я Канстанціна і Таццяны Севярынцаў былі накіраваныя ў мясцовую школу па размеркаванні пасля вучобы. Снежань 76-га года быў вельмі снежным і калі ў Таццяны пачаліся роды, то яны проста не маглі выехаць з вёскі ў бліжэйшы радзільны дом. Таму Павал па дакумантах, можа і быў зарэгістраваны нарадзіўшымся ў Оршы, але ў рэальнасці ён фізічна нарадзіўся ў самім Пагосце.

6. Малінавы рай. Наўрад ці вы запытваеце на рынку дзе сабрана лясная маліна, калі летам яе купляеце. А калі б запыталі, то маглі б даведацца: больш за палову лясной маліны на Аршанскім (а дзякуючы перакупшчыкам і шмат на Смаленскім) рынку збіраецца менавіта каля Пагоста. Не ў самой вёсцы, а ў лесе за дачным пасёлкам. Тут рэгулярна высякаюцца новыя дзялянкі лесу і на іх месцы імгненна як сарнякі вырастаюць малінавыя кусты. Ужо на другі год малады маліннік дае вялікі ўраджай, які летам і патрапляе на рынкі Оршы, а потым і да Смаленску.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Некалькі цікавых фактаў. Пагост

Распавядаем цікавыя факты пра вёску Пагост Аршанскага раёна. У нашых сацыяльных сетках факты публікуюцца па адным у некалькі разоў. На сайце усе адразу раз на тыдзень.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение