09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Азярок. Некалькі цікавых фактаў

02.04.2023 07:27

1491 прагляд, 0 каментароў

Працягваем публікаваць цікавыя факты пра вёскі Аршаншчыны. Сёння на чарзе — маленькая і далёкая вёска Азярок.

1. Раскіданая геаграфія і назвы. Саму вёску Азярок мы знаходзім яшчэ на мапах сярэдзіны 19 стагоддзя, але аніякага возера побач няма ні сёння, ні тады. Таму паходжанне назвы не зразумелае. Але ж з назвамі ў гэтай частцы раёна ўвогуле нейкая блытаніна. Так, Азярок знаходзіцца меньш чым за тры кіламетры ад чыгуначнай станцыі Смаляны. Але да самой вёсцы Смаляны амаль 10 кіламетраў. І насмрэч, станцыя Смаляны — гэта вёска Заполле. Блытаніна была і да стварэння станцыі. У прыватнасці, адносна не далёка ад Азярка быў фальварак Прыхаб’е. Ён знаходзіўся пасярэдзіне паміж вёскай Прыхаб’е (сёння ў Сененскім раёне) і Азярком і больш быў звязаны з хутарамі Азяркоўскімі.

2. З хутароў у калгас. Па тых жа старых мапах мы можам бачыць, што вёска Азярок была дастаткова маленькай, але вакол вёскі ў пачатку 20-га стагоддзя было шмат хутароў і той самы фальварак Прыхаб’е. З пачаткам камуністычнай калектывізацыі не адразу, але хутары ўдалося сагнаць у калгас, а іх удзельнікі (хто не паспеў залічыцца ў «кулакі») былі вымушаныя пераехаць або ў Азярок, або ў Заполле. Тады вёска значна вырасла.

Сёння калі ехаць ад Азярка да былога фальварка можна пабачыць месцы, дзе былі хутары — гэта такія выспачкі пасярод палёў на якіх растуць у тым ліку садовыя дрэвы. Калі ў 2005 годзе краязнаўчая секцыя арганізацыі «Звяз» ладзіла экспедыцыю ў гэтыя мясціны, то налічылі тры хутары і знайшлі месца фальварка. Імёны ўладальнікаў хутароў (адпаведна і іх назвы) мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, але тады ўдзельнікі экспедыцыі іх не запісалі — былі іншыя задачы даследавання.

3. Рамантыка ў фальварку. Чаму мы гаворым, што фальварак Прыхаб’е меў больш шчыльныя дачыненні да Азярка чым да непасрэдна Прыхаб’я? Бо паводле мясцовых жыхароў, працавалі ў фальварку тыя хто жылі Азярку, або на хутарах вакол Азярка. Ёсць нават легенда, што апошні шляхціч — уладальнік фальварку жаніўся на сваёй кухарцы, якая і паходзіла з Азярку, па іншай версіі, служанка зацяжарыла ад шляхціча, але жыла не ў статусе жонкі, а ў статусе каханкі. У любым выпадку рамантыка ў Прыхаб’і была.

4. Прыплыўшы крыж. Вёска знаходзіцца на некаторай адлегласці, але ўсё ж блізка да ракі Адроў. Фальварак увогуле знаходзіўся на яе беразе. Сёння ніхто не ўзгадае дакладна адкуль за вёскай з’явіўся вялікі (у рост чалавека) каменны крыж. У прынцыпе, ён мог з’явіцца яшчэ ў язычніцкія часы, тым больш, што царквы тут блізка не было, а ў язычнікаў такія крыжы таксама лічыліся абярэжнымі. Дзе ён першапачаткова стаяў, таксама цяпер ужо ніхто не памятае.

Існуе дзве легенды. Адна гаворыць, што крыж быў пастаўлены на кургане, насыпаным на месцы пахавання нейкага шведскага генерала загінулага тут пад час Паўночнай вайны. Але гэтая версія малаверагодная — тут не было значных баёў і пра загінулых генералаў нічога не вядома. Па другой версіі, крыж сам прыплыў па Адроўцы супраць плыні і, магчыма, прыплыў ажно з Кіева. Гэтая легенда яшчэ менш верагодная. Таму найбольш верагодным паходжаннем крыжа можа быць менавіта язычніцкая, а значыць, крыж тут быў некалькі стагоддзяў.

5. Крыж цудатворны. Насамрэч, крыж дастаткова незвычайны, прынамсі, выдзяляецца сваімі памерамі ў параўнанні з падобнымі. Лагічна, што ён стаў значнай з’явай для вяскоўцаў. Тут абручаліся перад свецкім вяселлем, сюды вадзілі дзяцей на экскурсіі, прасілі блаславення, пачыналі будаваць каплічку. Адпаведна, ён абрастаў усё новымі легендамі. Паводле адной такой легенды, у час нямецкай акупацыі крыж выратаваў Азярок ад знішчэння. Маўляў, партызаны даведаліся, што немцы (насамрэч байцы Рускай вызвольнай народнай арміі Браніслава Камінскага, якія ў нашым рэгіёне выконвалі карныя функцыі) вырашылі спаліць вёску і назвалі канкрэтную дату аперацыі. Усе жыхары сабраліся і сыйшлі да крыжа, дзе маліліся, і калі РОНА прыйшла ў вёску, нікога не знайшлі, адпаведна, нікога і не забілі. Легенда таксама выглядае не вельмі праўдзівай, але ж гэта дало ўпэўненасці людзям у цудатворнасці крыжа.

Таму пад час чарговай камуністычнай барацьбы з рэлігіяй, калі з раёна прыйшоў загад знішчыць крыж, мясцовыя скінулі яго ў ваду, такім чынам схаваўшы. А ў 90-я выцягнулі яго і ўсталявалі на месцы фальварка.

6. Крыж скралі. У 2005 годзе крыж з вёскі скралі. Прычым скраў яго праваслаўны святар Межаўскай царквы. Мясцовыя аказалі супраціў, адзін з іх нават лёг пад трактар, каб не даць яму праехаць з крыжом. У выніку мясцовыя адкруцілі адну з запчастак трактара і ён не змог выехаць за межы Азярка. Дзве ночы Азяркоўцы дзяжурылі каля трактара з крыжом пакуль чакалі рашэння ўладаў пра тое, дзе мусіў стаяць крыж. Але святар, узмацніўшыся іншымі людзьмі, зноў вярнуўся і змог вывезці крыж. З тае пары ён знаходзіцца каля Межаўскай царквы.

Азяркоўцы паспрабавалі потым такім жа нахабным чынам вывезці крыж з Межава, але не атрымалася, бо на крыжы павіс старшыня мясцовага сельсавету і не даў яго падняць прывезеным кранам. Хаця жыхары Межава таксама былі супраць устаноўкі крыжа — пасля яго перавозу ў Межава згарэла некалькі хатаў, нехта памёр, і ўсё гэта жыхары Межава таксама прыпісалі цудадзейнасці крыжа. Азяркоўцы ж пасля гэтага перасталі ездзіць у царкву ў Межава, святарам давялося апраўдвацца, чыноўнікі раёна паспрабавалі ўмяшацца, але беспаспяхова. Паводле закона крыж мусіў быць археалагічным помнікам і стаяць на месцы дзе і быў знойдзены. Але ніхто не ведаў, дзе ён быў першапачаткова (да хавання яго ў раку). Да таго ж стаяў ён на мяжы Аршанскага і Сенненскага раёна і не было зразумела, чыноўнікі якога раёна мусілі займацца пастаноўкай на ўлік помніка. Ну, а па-трэцяе, у гэты час у раёне змяняліся чыноўнікі, і справа так і завісла.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Азярок. Некалькі цікавых фактаў

Працягваем публікаваць цікавыя факты пра вёскі Аршаншчыны. Сёння на чарзе — маленькая і далёкая вёска Азярок.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение