Гаворка ідзе пра дзве паштовыя станцыі пабудаваныя ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Тады паштовыя станцыі выконвалі функцыі не толькі дастаўкі самой пошты, але і былі пастаялым дваром і месцам дзе мянялі коней. Гэта былі важныя інфраструктурныя будынкі, таму часцей за ўсё яны будаваліся з цэглы і з прыемнай архітэктурай.
Дык вось, станцыю ў вёсцы Грышаны Аршанскага раёна прадалі за 37 рублёў. У той жа дзень на аўкцыён пайшла і станцыя ў вёсцы Паграбёнкі Сененскага раёна. Яна таксама цяпер ужо каштуе адну базавую ,але прадаць яе не змаглі.