Сёння Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Сярод важных зменаў для нашага рэгіёна - змена старшыні выканкаму сусёдняга Круглянскага выканкаму. Ім стаў Сяргей Ермаліцкій. Пакуль свежай біяграфіі прызначэнца няма. Але пашукаўшы ў інтэрнэце можна знайсці, што Ермаліцкій былы сілавік. Да 2015 года ён кіраваў Шклоўскай калоніяй дзе ў той час было шмат палітвязняў, напрыклад Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Дашкевіч.
У 2015 годзе ён пайшоў на падвышэнне і заняў пасаду кіраўніка аддзела выканання пакаранняў па ўсёй Гомельскай вобласці. У разгар пратэстаў 2020 года, у верасні яго пераводзяць на цывільную пасаду - ён становіцца кіраўніком Гомельскага райвыканкаму. Неяк значна на гэтай пасадзе ён сябе не праявіў, але ўся Гомельская вобласць была ў лідарах па колькасці рэпрэсіяў у краіне.
Падобна на тое, што Ермаліцкі не зусім справіўся з пасадай старшыні выканкаму, бо з дастаткова забяспечанага Гомельскага раёна яго перакідваюць у зусім бедны Круглянскі дзе яшчэ і насельніцтва хутка змяньшаецца.