Белстат апублікаваў статыстыку па колькасці насельніцтва ў Беларусі і па рэгіёнах. Хаця статыстыка выклікала пытанні, усё іншай па раёнах няма. Нават з гэтай статыстыкі бачна, што колькасць насельніцтва і ў краіне і ў Оршы зменьшылася. А што ў нас па раёне?
Варта адразу агаварыцца, што па раёне агульныя страты насельніцтва амаль у 1,5 тысячы чалавек. З іх на 1000 скарацілася насельніцтва ў самой Оршы. Адпаведна, па раённых населеных пунктах змяньшэнне будзе не такое вялікае. Гэта можна патлумачыць тым, што зараз мы маем праблему не ў натуральным скарачэнні насельніцтва (высокай смертнасці), а з тым што людзі выязжаюць за мяжу. А выязжаюць пераважна людзі маладыя, парцаздольныя. Зразумела, што ў якой-небудзь Копысі і без таго моладзі меньш чым у Оршы, адпаведна і колькасць выехаўшых тут будзе меньшая.
Вернемся да лічбаў. У вёсках Аршанскага раёна колькасць насельніцтва зменьшылася прыблізна на 200 чалавек. У 2022 годзе было 22.318, цяпер 22.105. Гэтыя лічы, як раз, падцверджваюць нашую гіпотызу, што праблема ў выездзе маладых людзей.
У Барані насельніцтва зменьшылася меньш чым на 100 чалавек (тут і ў папярэднія гады было малое памяньшэнне колькасці насельніцтва) - было 10.395 у мінулым годзе, стала 10.301.
Каля 60 чалавек знікла з Балбасава. Было 3.409, стала 3.347.
У Копысі на 1 студзеня 2022 года жыло 647 чалавек, а на 1 студзеня 2023 - 628.
У Арэхаўску жыло 2.351, а цяпер 2.292. Як бачым, змяньшэнне насельніцтва адбылося ва ўсіх буйных населеных пунктах раёна ды і на вёсцы. Заўтра мы працягнем тэму і паглядзім на суседнія раёны.