На адпаведную аб'яву, якая з'явілася на дзяржзакупках Талачынскага раёна звярнулі ўвагу журналісты выдання "Народныя навіны Віцебска". Паводле абвесткі ў вёсцы Азярцы плануюць вясной знесці двухпавярховы будынак былога Дома культуры. Гэта менавіта тая вёска ў якой вырабляюць знакамітае Талачынскае "чарніла". Вёска знаходзіцца зусім побач з самім Талачыном, таму для мяцовых няма праблемаў дабрацца да раённых культурніцкіх установаў.
Другая культурніцкая установа якую плануюць знесці - вясковы клуб у вёсцы Марцюхова. Гэта маленькі будынак, які некалькі разоў спрабавалі прадаць з аўкцыйна, але інвестара так і не знайшлося. Выдаткі на знос абодвух будынкаў дзяржава ацаніла ў 19.000 рублёў.