Традыцыйна па пятніцах ўлады абнаўляюць спіс "асобаў датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". На гэты раз абнаўленне датычнае Аршаншчыны. Прыйшла чарга стаць экстрэмістамі кіраўнікам прафсаюза РЭП, што было справай часу. Сёння ўсіх траіх асуджаных па справе прафсаюза ўнеслі ў адпаведны спіс.
Зразумела, што сярод іх і намеснік кіраўніка прафсаюза Васіль Бераснеў. А таксама Генадзь Фядыніч ды Вацлаў Арэшка. Дарэчы ўсіх траіх ужо адправілі на этап, але пакуль мы не ведаем дзе яны будуць адбываць свой тэрмін.