09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Барань. Некалькі цікавых фактаў

07.05.2023 11:00

1671 прагляд, 0 каментароў

Працягваем распавядаць пра вёскі Аршаншчыны

Факт 1. Вёска ў ценю горада. Гаворка пойдзе пра Барань, але не пра горад Барань, а пра вёску Барань, якая знаходзіцца побач з горадам Барань. Хутчэй за ўсё Барань-вёска стала маці горада. То бок, вёска з'явілася раней, і тая самая легенда пра Крыштафа Радзівіла, які загадаў закласці тут мястэчка, магчыма, тычыцца вёскі, а не мястэчка. Тым больш, што будынкі тут старэйшыя, чым у самім горадзе. Калі самы стары будынак горада пабудаваны ў 19-ым стагоддзі, то ў вёсцы быў вядомы будынак 18-га стагоддзя.

Назву ж горад проста пераняў у вёскі, і гэта ўнікальна. Па Беларусі мы нідзе не знаходзім такой жа сітуацыі, каб суседнія населеныя пункты былі названыя аднолькава. Жыхарам вёскі прапаноўвалі далучыцца да горада, каб не блытаць паштароў. Але ў апошні раз толькі адзін жыхар вёскі пагадзіўся стаць гараджанінам.

Факт 2. Царква-шэдэўр. Самы вядомы помнік архітэктуры вёскі Барань знаходзіцца не ў Барані. Гэта царква настолькі ўнікальная, што ў 70-я гады 20-га стагоддзя яе перавезлі з Барані ў Строчыцы, дзе тады фармаваўся музей народнай архітэктуры. Сёння бараньская царква гэта адзін з галоўных экспанатаў Строчыцкага музею.

Пабудавана царква была ў 1704 годзе як уніяцкая. Пасля забароны ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі, царкву перадалі праваслаўным, а ў савецкія часы зачынілі. З тае пары ўнікальны помнік стаяў і не даглядаўся. Вываз у музей ўратаваў сам будынак, але пазбавіў вёску галоўнага і найбольш цікавага помніка.

Факт 3. Пасля царквы. Вызваленае ад царквы месца камуністы вызначылі для крамы: замест ежы духоўнай, ежа і алкаголь фізічныя. Праўда, крама таксама доўга не папрацавала. Ужо ў 90-я крама была зачынена, дарэчы, яшчэ раней была зачыненая і мясцовая школа. У пачатку 90-х, як напамін пра царкву, мясцовыя актывісты Беларускага народнага фронту ўсталявалі на месцы царквы крыж.

У пачатку 21 стагоддзя праваслаўныя пабудавалі тут жа каплічку. А адзінае, што засталося ад часоў калі яшчэ царква дзейнічала — магіла праваслаўнага святара, які тут калісці служыў. Гэта частая з'ява, што святароў хаваюць побач з цэрквамі.

Факт 4. Пешкам з Барані ў Барань. З горада Барань да аднайменнай вёскі можна дабрацца двума шляхамі. На аўтамабілі міма завода, што стварае кола ў лішніх пару кіламетраў. Або пешкам праз стары драўляны мост. Як царкву бараньцы будавалі з дрэва і без аніводнага цвіка, так і мост гэты зроблены з дрэва і амаль без металу. Цвікі, канешне былі, але апоры і ўся астатняя канструкцыя - гэта дрэва. Што робіць мост таксама ўнікальным.

Факт 5. Сучасны помнік. Арамя зніклых помнікаў ёсць у вёсцы і сучасны, канешне, прысвечаны Другой сусветнай вайне. Помнік стаіць на месцы братэрскай магілы. З моманту яго адкрыцця ён мяняў знешні выгляд. І сёння гэта стандартны помнік, такі, якія ставяць і на звычайных могілках.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Барань. Некалькі цікавых фактаў

Працягваем распавядаць пра вёскі Аршаншчыны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение