Нагадаем, што па справе прафсаюза РЭП былі асуджаныя тры кіраўнікі гэтай арганізацыі: былы кіраўнік арганізацыі Генадзь Фядыніч, намеснік кіраўніка, аршанец Васіль Бераснеў і эксперт Вацлаў Арэшка. На мінулым тыдні усіх траіх прызналі экстрэмістамі, а сёння стала вядома куды іх накіравалі для адбывання тэрміну.
Васіль Бераснеў накіраваны ў калонію №15, якая знаходзіцца ў Магілёве. Фядыніча адправілі ў Бабруйскую калонію, а Вацлаў Арэшка будзе адбываць тэрмін у суседнім раёне - у калоніі Шклова.