На гэтым тыдні стала вядома дзе будзе адбываць свой тэрмін - 9 гадоў узмоцненага рэжыму - аршанец Васіль Бераснеў. Нагадаем, што яго асудзілі па справе Прафсаюза РЭП. Прафсаюз, які некалькі дзесяткаў гадоў працаваў цалкам легальна раптам аказаўся экстрэмісцкай арганізацыяй, за што яго кіраўнікі і былі арыштаваныя як стваральнікі экстрэмісцкага фармавання.
У выніку тры чалавекі былі асуджаныя. Адрас для падтрымкі: Васілію Ціханавічу Берасневу, ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Нагадаем, што ў суседні з Аршанскім раён быў накіраваны яшчэ адзін асуджаны па гэтай справе - Вацлаў Арэшка. Адрас для яго падтрымкі: Вячаславу Арэшка, ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8