Факт 1. Нечаканыя цёзкі. Здавалася б, Чэрвіна тыповая беларуская назва ад колеру чырвоны або ад слова чэрві. Тым не меньш, па Беларусі мы не знаходзім аднайменных населеных пунктаў, а можа быць яны настолькі маленькія, што вядомыя нават меньш чым нашае Чэрвіна. Затое ў Еўропе мы нечакана знаходзім тры цёзкі нашай вёскі. Першая з іх у Швейцарыі - гара Чэрвіно і гарналыжны курорт пры ёй. А ў Італіі ёсць два населеных пункты з такой жа самай назвай. Адзін - маленькая вёска на ўсход ад Неапаля з крыху больш за 700 жыхароў. Другі - камуна (можна сказаць мястэчка) ў правінцыі Казерта дзе жыве крыху больш за 5000 чалавек. Гэтае Чэрвіна таксама дастаткова турыстычнае. На фота: царква ў апошнім Чэрвіна.
Факт 2. А было два Чэрвіна побач. Чэрвіна знаходзіцца побач з чыгункай на Магілёў. Ёсць і чыгуначная станцыя Чэрвіна, праўда яна размешчана на некаторай адлегласці ад вёскі і з савецкіх часоў аблугоўвала мясцовы аэрадром. Хаця у станцыі і ў вёскі адна назва, але больш за сто гадоў гэта былі два асобных населеных пункты. Асобна вёска Чэрвіна і асобна Станцыя Чэрвіна - па Беларусі не рэдка чыгуначныя станцыі былі асобнымі населенымі пунктамі.
Станцыя і вёска аб'ядналіся толькі ў нашым стагоддзі. У 2016 годзе станцыю адміністратыўна далучылі да вёскі, хаця станцыя так і засталася бліжэй да аэрадрома Балбасава чым да вёскі. Дарэчы непасрэдна да Балбасава падыходзіць і яшчэ адзін чыгуначны прыпынак - Звёздный. Назва якога не звязаная з вёскай Звёздная, якая знаходзіцца адносна не далёка, але на іншым беразе Дняпра.
Факт 3. Старая казарма. У такой маленькай вёсцы не чакаеш знайсці нейкіх цікавых архітэктурных аб'ектаў. Але хто шукае - той знойдзе. Самы стары будынак у Чэрвіна пабудаваны ў 1912 годзе. Гэта вядома дзякуючы капсуле, якая ўбудаваная ў сцяну будынка. Пабудаваны ён быў як чыгуначная казарма - аналаг рабочага барака. У такіх жылі пуцевыя абходчыкі. Але ў адрозненні ад іншых дамоў для абходчыкаў, якія будаваліся з дрэва, Чэрвінская казарма пабудаваная з цэглы ды яшчэ і з гэтай самай капсулай з указаннем даты будаўніцтва. Таму для Аршаншчыны гэта дастаткова цікавы будыначак.
Факт 4. Вёска старэйшая за будынкі. Яшчэ адзін стары будынак - цагляны ляднік, якіх на Аршаншчыне засталося мала, а ў свой часы яны былі вельмі распаўсюджаныя. Гэта такія полузямлянкі з цагляным выхадам. Хоць і не ў вялікай колькасці яны яшчэ застаюцца, бо ў Беларусі вельмі поздна з'явіліся сапраўдныя лядоўні. Тады калі лядоўні ўжо сталі нормай жыцця ў Заходніх краінах, кіраўніцтва СССР лічыла іх буржуазным лішкам, элементам раскошы. Таму леднікі будаваліся нават у 20-ым стагоддзі па тыпавых праэктах. У іх на працягу цёплага сезона захоўвалі лёд намарожаны зімой і прадукты.
Але вернемся да ўзростаў. Ляднік мог быць пабудаваны ў дваццатым стагоддзі, казарма ў 1912-ым годзе - гэта самыя старыя будынка. Хаця сама вёска ўпершыню ўзгадваецца яшчэ ў 1642 годзе!!!
Факт 5. Ядзерная зброя. Балбасаўскі аэрадром ў часы халоднай вайны выкарыстоўся для размяшчэння стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў з ядзернымі бомбамі. Чэрвіна - найбліжэйшая станцыя да аэрадрома. І адносна не далёка ад вёскі (бліжэй да вёскі Вусця) знаходзіліся сховішчы ядзернай зброі. Таму можна смела меркаваць, што менавіта праз Чэрвіна чыгункай і перамяшчалі бомбы з ядзернай начынкай.