Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет 8 верасня з мэтай адзначыць 500 угодкі бітвы пад Воршай, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння вайсковых расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў. Мяркуемая колькасць удзельнікаў пікета -- 10 чалавек, месца правядзення – цэнтральны стадыён каля ўваходу.
З заявай пададзены копіі дамоў з бальніцай, ЖКГ і ліст з міліцыі, што да іх, паводле Пастановы Савета міністраў № 270, павінен звяртацца сам райвыканкам адносна аховы парадку на пікеце. Хаця ў прааабаронцаў вялікага аптымізму няма наконт дазволу, але яны не бачаць іншага выйсця, як дабівацца законным метадам рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў і прымусіць уладу падпарадкоўвацца закону.
Інфармацыя паводле ПЦ "вясна"