У Аршанскім раёне заўважылі мядзьведзя, што само па сабе нечакана — вакол Оршы жыве не шмат гэтых жывёлаў. Ім патрабуюцца вялікія ўчасткі лесу, а пад Оршай прыстойныя лясы пачынаюцца толькі за Арэхаўскам. Аўтары відэа не гавораць дакладна дзе яны заснялі жывёлу, але знешне гэта падобна на трасу Е-95. Мядзьведзь проста ішоў уздоўж трасы і паглядаў на праязжаючыя машыны.
Відэа можна паглядзець у Цік-току па гэтай спасылцы.