Факт 1. Пераходзіла з рук у рукі. Казечкі — невялікая вёска, якая знаходзіцца роўна пасярэдзіне паміж Межавам ды Гразінам. Але больш яна звязана з Межавам, што будзе бачна ў наступных фактах. Дарэчы, такой другой назвы па краіне мы не знайшлі, але побач з самой вёскай Казечкі ёсць вёска Казечына — дзве падобныя назвы.
Але зараз гаворка не пра гэта. Незвычайна тое, што гэтая вёска за адно стагоддзе — за
Факт 2. Родзічы «Астранома». Дзеражынскія былі вельмі вядомым — ажно з 1500 года — і надта разгалінаваным родам. Розныя іх ўладанні былі і ў Казечках, і ў суседнім Межаве. Але гэта яшчэ дробязь. Калі глядзець больш глабальна, то розныя маёнткі роду раскінуліся ад сённяшняй Польшы да Малдовы, а былі нават за Масквой у сённяшняй Варонежскай вобласці. Пры такой шырокай геаграфіі, канешне, яны нячаста перасякаліся. І мелі розныя палітычныя погляды. Адны ваявалі за Расейскую імперыю, другія за аднаўленне Рэчы Паспалітаў у паўстаннях, а адзін родзіч і ўвогуле стаў унікальным.
Гаворка пра Фелікса Дзяржынскага, адно з падпольных імёнаў якога было «Астраном». Хаця ў яго трохі змененае прозвішча, але па прадзеду ён родзіч нашаму казечынскаму Ўладзіміру Дзеражынскаму.
Факт 3. Сядзіба. На сёння ад сядзібы амаль нічога не захавалася. Відавочна, яна была драўлянай і пабудаванай у 19 стагоддзі. Менавіта таму, што ад самога будынка нічога не засталося, таму і цяжка хоць неяк апісаць. Дакладна можна сказаць толькі тое, што знаходзілася яна каля мясцовай рэчкі.
Усё, што дакладна захавалася ад часоў, калі ў вёсцы стаяла сядзіба — алея старых дрэваў. А на поўдні вёскі захаваўся яшчэ і парк, хутчэй за ўсё, высаджаны таксама Дзеражынскімі.
Факт 4. Галоўная славутасць — могілкі. Так склалася для вёскі
А найбольш знакамітыя могілкі знаходзяцца проста каля дарогі на Межава. Два надмагіллі мясцовых шляхцічаў Дзеражынскіх: муж Уладзімір, які памёр у 1895 годзе і жонка Аляксандра 1900 года смерці. Магілы не проста ўцалелі, але і знаходзяцца ў амаль ідэальным стане. На магіле Ўладзіміра можна нават прачытаць верш. Існуе легенда, што гэтая сямейная пара была настолькі добрай да мясцовых сялянаў, што нават пры камуністах людзі не сталі разбураць такія яскравыя надмагіллі.
Не ведаем, наколькі гэта праўда, але тое, што магілы захаваліся да сённяшніх часоў, сапраўды цуд, і гэтаму мусіць быць нейкае больш аб’ектыўнае тлумачэнне.