Замест Ігара Ісачэнкі Лукашэнка прызначыў кіраўніком Аршанскага раённага выканаўчага камітэту ягонага цёзку Ігара Мароза. Той з сакавіка 2020 году ўзначальваў Сенненскі райвыканкам.
Ігар Мароз нарадзіўся ў 1984 годзе ў Наваполацку. Пасля заканчэння ў 2007-м Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Гомельскай і Віцебскай абласцей, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Чашніцкага райвыканкама. У 2016-м узначаліў ААТ «Іванскі-Агра», тады ж скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2018-га — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама.
Артыкул будзе дапаўняцца.