12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Культура

Стаўры. Некалькі цікавых фактаў

04.06.2023 07:34

1727 праглядаў, 0 каментароў

Працягваем пісаць цікавосткі пра вёскі Аршаншчыны

Факт 1. Легендарная назва. Стаўры — адна з самых распаўсюджаных у Беларусі назваў вёсак. Толькі зачастую вёскі Стаўры суседнічаюць з вёскай Гаўры. У Аршанскім раёне вёска Стаўры такога суседа не мае, але назва паходзіць гэтак жа сама, як і іншыя ад імя міфічнай сабакі.

Каротка перакажам легенду. Першым міфічным беларускім князем пасля стварэння свету стаў князь Бай. Калі ён паміраў, то раздаў сваім шматлікім дзецям розныя краіны, але сын Белаполь быў у гэты час на паляванні, і калі вярнуўся, то яму далі двух сабакаў: Стаўры і Гаўры. Задача была наступнай: колькі сабакі за дзень прабягуць, тая тэрыторыя і адыйдзе да Белаполя. Так Белаполю адыйшла тэрыторыя Беларусі, а шлях, дзе прабеглі сабакі, сталі рэкамі Дзвіной і Дняпром. Ад самога Белаполя і пайшлі беларусы.

Дарэчы, у гонар гэтых сабакаў у беларусаў было нават асобнае свята — Стаўроўскія Дзяды, якія хутчэй за ўсё былі лакальнай традыцыяй на поўначы краіны.

Факт 2. Старая вёска. Назва ў вёсцы старая. Але, акрамя назвы, больш нічога не гаворыць пра тое, што вёска з'явілася даўно — аніводнага архітэктурнага помніка, аніводнага кургана ці селішча. Але насамрэч вёска сапраўды старая.

Першае адкрытае ўзгадванне пра аршанскія Стаўры адносіцца да 1642 года, адпаведна, у мінулым годзе вёска магла б адзначыць свой юбілей — 380-годдзе.

Факт 3. А куды падзелася Пуцяціна. Побач са Стаўрамі была вёска Пуцяціна. На адным беразе ракі Куцеенкі былі Стаўры, а на другім, цераз масток, меншая па памеры Пуцяціна. Гэтую вёску за часамі СССР далучылі да Стаўроў, і сама вёска знікла. Але тапонім захаваўся. Пуцяцінам называецца вуліца ў зніклай вёсцы, а таксама мясцовая аграсядзіба, якая заслугоўвае асобнай размовы.

Факт 4. Адсюль пачынаецца Куцеенка. Так, легендарная рака, якая хоць і невялікая, але моцна праслаўленая, пачынаецца са Стаўроўскага лесу. І Стаўры — першы населены пункт, паўз які рачушка працякае па дарозе да Оршы і Дняпра. Хаця Куцеенка тут вельмі маленькая, цераз яе ляжыць мост, які і аб'ядноўвае Стаўры і былое Пуцяціна. Мост, праўда, актуальны толькі вясной, калі рэчка хоць трохі падрастае. Летам жа яна пераўтвараецца ў дзве лужыны вакол маста.

Факт 5. Самая медыйная вёска. Хаця Стаўры маленькія, па сваёй медыйнасці яны могуць паспрачацца нават са Смалянамі. І гэта дзякуючы старэйшыне вёскі Ігару Грышанаву. Як старэйшына ён вельмі актыўны і ў добрым сэнсе амбіцыйны. Гэта з яго ініцыятывы тут пастаўлены помнік землякам, загінулым у час апошняй вайны, высаджана мемарыяльная бярозавая алея, даследаваны мясцовыя могілкі (дастаткова старыя і маючыя каменныя крыжы).

Яму належыць і мясцовая аграсядзіба, якая шмат гадоў давала магчымасць выступу музыкам, пісьменнікам і г.д. На ёй пабывала шмат вядомых людзей.

А некаторы час вёска нават мела сваю малатыражную газетку, якая распаўсюджвалася, канешне, бясплатна.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Стаўры. Некалькі цікавых фактаў

Працягваем пісаць цікавосткі пра вёскі Аршаншчыны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение