"Александрыя сустракае гасцей" праходзіць пад Оршай з 2010 года. Фестываль быў вельмі маштабны і грошай на яго не шкадавалі. Да таго ж амаль кожны раз на яго прыязжаў Лукашэнка, што зрабіла фестывалю імідж любімага фэсту Лукашэнкі. Без сумніваў, ён і быў ініцыятарам стварэння гэтага фестывалю на сваёй малой радзіме. Да Александрыі ў гэты дзень запускаліся дадатковыя цягнікі, выступалі дарагушчыя расейскія зоркі і г.д. Карацей, дорага-багата і шыкоўны салют.
Але ў гэтым годзе святкаванне пройдзе ў значна сціплейшым фармаце. Фестываль будзе ісці не два дні як заўсёды, а толькі адзін дзень - 8 ліпеня. Акрамя таго, ён стане платным! Ужо сёння на яго прадаюцца квіткі па 46 рублёў, праўда, гэта кошт квітка толькі на гала-канцэрт з удзелам расейскіх зорак. Дарэчы, хто з расейскіх зорак выступіць на гэтым канцэрце не назвыецца.