Факт 1. Высокае, ды не самае. Высокае — адна з самых цікавых вёсак Аршаншчыны па колькасці архітэктурных помнікаў і гісторыі. А назва ў яе банальная — без інтрыгі. Высокае азначае, што населены пункт знаходзіцца на вышыні. Існуе нават міф, што вёска знаходзіцца на самым высокім месцы Аршанскага ўзвышша. Гэта не зусім так. Самы высокі пункт Аршанскага раёну знаходзіцца недалёка ад Высокага, але ўсё ж не ў самой вёсцы, а бліжэй да вёскі Стайкі. Гэта недалёка ад Высокага, але чыста фармальна Высокае не самае высокае месца ў нашым раёне.
Факт 2. Вёска — прамысловы цэнтр. У
З прыходам да ўлады камуністаў усё гэта нацыяналізуецца і паступова развальваецца. Сёння ад прамысловасці тут нічога не засталося.
Факт 3. Маёнтак. Самы вядомы будынак, які практычна стаў сімвалам вёскі — гэта маёнтак, які часткова захаваўся да гэтае пары. Часткова, бо да яго была яшчэ і драўляная прыбудова, якая згарэла ў
Маёнтак быў пабудаваны ў час росквіту вёскі — на мяжы 19 і 20 стагоддзяў. Такая вялікая гаспадарка пра якую мы пісалі ў папярэднім «Факце» патрабавала нейкага цэнтру, гаворачы па сучаснаму — офісу. І будынак такім і быў. Тут не толькі жылі, але і працавалі.
Факт 4. Не толькі маёнтак. Што ж яшчэ засталося ад вялікага комплексу вакол маёнтку. Напрыклад часткова захаваўся парк пры маёнтку — модная забава шляхцічаў
А было пры фальварку два флігелі. Адзін драўляны (пра які мы распавядаем), а другі цагляны. Надзіва, менавіта цагляны не дажыў да нашага часу.
Факт 5. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Хаця Высокае Аршанскага раёна аніяк не належыла да Заходняй Беларусі, менавіта тут прайшоў адзін з лёсавызначальных з’ездаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Партыя ўжо існавала і змагла аб’яднаць многіх дзеячоў беларускага адраджэння сацыялістычных поглядаў. Проста СССР прапанавала КПЗБ выгодныя ўмовы, у тым ліку фінансаванне дзейнасці партыі. А за гэта запатрабавала поўнага падначалення Маскве. Многім гэта падалося выгодным у тых умовах. І на першым з’ездзе, які адбыўся ў Высокім, напрыклад, была забаронена фракцыйнасць у партыі — уведзена ідэалагічная дысцыпліна. Тут жа абралі першы Цэнтральны камітэт партыі.
Варта адзначыць, што КПЗБ ахвяравалі не толькі ідэалагічнай свабодай. З 11 сябраў Высокскага ЦК 7 потым патрапілі пад сталінскія рэпрэсіі. 1 скончыў жыццё самагубствам, 2 паспелі памерці да таго, як імі зацікавілася НКУС.
Факт 6. Забытая царква. Маёнтак настолькі яркі і так прыцягвае ўвагу падарожнікаў, што людзі забываюць пра яшчэ адзін вельмі цікавы помнік. Ён на іншым баку трасы Е95, ён далекавата ад маёнтку, але ўвагі заслугоўвае. Гаворка пра мясцовую Ільінскую царкву. Царква пабудаваная ў пачатку