Ініцыятыва фестывалю некалькі гадоў таму пайшла з мясцовага ДК. Увогуле, мясцовы Дом культуры прыемнае выключэнне сярод іншых вясковых ДК рэгіёну. Тут свой музычны калектыў, які нават каціруецца на Spotify, моладзь займаецца музыкай, нават спрабавала стварыць свой рок-калектыў, але маладыя людзі раз'ехаліся на далейшую вучобу. А фестываль — цудоўны прыклад ініцыятывы з нізу. На фестывалі не будзе — і не можа быць — шыкоўнага салюту ці расейскай папсы, тут будзе неверагодная шчырасць, якая важней за любыя кідкія рэчы.
У нядзелю 25 чэрвеня сюды з'едуцца гарманісты з многіх раёнаў вобласці, каб прадэманстраваць сваё майстэрства і творчасць шырокай публіцы. Пачатак фэсту аб 11-й гадзіне. У папярэдні год фэст пачынаўся з шэсця гарманістаў уздоўж вёскі.