Для маленькага райцэнтра ў якім жыве меньш за 7.000 чалавек, чатыры палітычныя арышты і суды за пяць дзён — гэта сапраўдная аблава. Але хапалі не толькі мясцовых жыхароў. Так, 7 чысла на трасе Віцебск-Смаленск быў спынены аўтамабіль пад кіраваннем жыхара Віцебска. На гэта трасе не рэдка правяраюць аўтамабілі на прадмет кантрабанды, але сілавікоў зацікавіў тэлефон мужчыны. У выніку Лёзненскі суд арыштаваў віцебчаніна на 5 сутак за наяўнасць у тэлефоне «экстрэмісцкіх матэр’ялаў»: дзве падпіскі на тэлеграм-каналы і пару фотаздымкаў з нацыянальнай сімволікай.
За два дні да таго — 5 чэрвеня — той жа суд судзіў двух мясцовых жыхароў таксама за «экстрэмісцкія» падпіскі. Для іх прысуды былі больш простыя: аднаму штраф у 740 рублёў, другому, па яго ж хадайніцтву, замест штрафу 50 гадзін грамадскіх працаў.
А