18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Палітыка

Дэталі пра «вагнэраўца» з Горак

29.06.2023 09:48

1043 прагляду, 0 каментароў

Нараджэнец Беларусі радуецца прыходу тэрарыстычнай арганізацыі на радзіму.

Чалавек, які звярнуўся з відэазапісам, — 42-гадовы Аляксей Бярговін. Ён ужо вядомы баявік «Вагнэра», пра якога медыя пісалі некалькі гадоў таму, бо ён быў сярод двух беларусаў, якія ваявалі ў Судане. Мужчына нарадзіўся ў горадзе Горкі ў звычайнай сям’і: ягоная маці — лабарантка, а бацька — электрык.

Невядома, дзе ён вучыўся, але мае вышэйшую адукацыю. З дзяцінства займаўся боксам. Сам мужчына некалі казаў для кнігі «Беларускі Данбас», што з 2003 па 2010 служыў у «элітных часцях спецназа». Звесткі, атрыманыя «Нашай Нівай» ад «Кіберпартызанаў», гэта пацвярджаюць не цалкам: з 2003-га па 2005-ы ён працаваў спачатку ў калгасах, а пасля кантралёрам на КПП на Мазырскім НПЗ. Толькі ў канцы 2005-га, калі верыць інфармацыі з базы месцаў працы, мужчына пайшоў на службу.

Спачатку ён працаваў у Спартовым камітэце Узброеных сілаў і меў званне прапаршчыка, а паралельна, відаць, атрымліваў вышэйшую адукацыю. У 2008-м мужчына перайшоў у мінскую часць спецназа 3214 і даслужыўся там да камандзіра ўзвода і звання лейтэнанта, але звольніўся ў сакавіку 2010-га па заканчэнні кантракта, як удакладняе Беларускі расследвальніцкі цэнтр. Паралельна са службай падпрацоўваў кіроўцам у некалькіх прыватных фірмах.

Далейшую гісторыю распавядае «Наша Ніва». Баявік лічыць, што «Вагнэр» спатрэбіцца Лукашэнку перад выбарамі. Сёння ж стала вядома, што беларуская лёгкая прамысловасць атрымала загад на прадукцыю 8 тысяч матрацаў. Гэтую інфармацыю распаўсюджваюць незалежныя СМІ. Аднак яна патрабуе пацвярджэння.

Прыватнай вайсковая кампанія «Вагнэр» пад кіраўніцтвам Яўгена Прыгожына прызнаная ў шэрагу краін, у тым ліку краінах Еўразвязу і ў ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй". Сам Прыгожын у амерыканскім вышуку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дэталі пра «вагнэраўца» з Горак

Нараджэнец Беларусі радуецца прыходу тэрарыстычнай арганізацыі на радзіму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение