Гаворка ідзе пра Віталя Брагінца мінскага адваката асуджанага на 8 гадоў калоніі. Брагінец быў дастаткова запатрабаваным адвакатам, некалькі разоў браўся за палітычныя працэсы, у прыватнасці, абараняў тады яшчэ не Нобелеўскага лаўрэата Алея Бяляцкага. У мінулым годзе ўлады пачалі паўнаваратсныя рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія абаранялі палітычных. Тады Баргінца затрымалі, даставілі ў РАУС з відавочнымі парушэннямі. Ён, ведаючы законы, проста паспрабаваў сыйсці з будынка РАУС і быў арыштаваны за непадпарадкаванне.
Што адбылася далей вядома кепска, бо з затрымання ён дасылаў мала інфармацыі, а суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Мы ведаем, што яго асудзілі на 8 гадоў па чатырох артыкулах. Але ж у чым сутнасць абвінавачання так і не вядома.
Адрас для лістоў падтрымкі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8