Факт 1. Затое які! Вёска Краснапольцы схаваная ад асноўных трасаў, яна дастаткова маладая (з’явілася ў канцы 19 стагоддзя). І з’явілася яна пад назвай Амерыка, што і з’яўляецца самым цікавым фактам пра Краснапольцы. На старых мапах мы ўпершыню сустракаем гэтую вёску як фальварак Амерыка, пазней на яго базе створыцца калгас з такой жа самай назвай: калгас «Амерыка». Але ў краіне Саветаў, якая ўвесь час хацела дагнаць і перагнаць Амерыку, такая назва лічылася ідэалагічна няправільнай і ў 1963 годзе яе пераймянуюць у Краснапольцы.
Мясцовыя, дарэчы, казалі, што новая назва так і не прыжылася, і самі сябе, і суседзі мясцовых жыхароў працягваюць называць амерыканцамі. Гэта і нядзіўна, вёска была невялікая, але дастаткова развітая для свайго памеру, а па збегу абставінаў, менавіта пасля перайменавання пачынаецца дэградацыя і выміранне вёскі. У
Факт 2. Апетая Караткевічам. Назва Амерыка прыцягвала ўвагу не толькі журналістаў, вёску ўзгадваў і Уладзімір Караткевіч. Яшчэ ў 1957 годзе (да перайменавання Амерыкі ў Краснапольцы) ён напісаў вялікі верш «Калумбы зямлі незнаёмай». Верш вялікі, таму мы не будзем яго цытаваць цалкам, але раім вам яго прачытаць — ён ёсць у свабодным доступе. Нас цікавяць апошнія радкі гэтага верша:
А я ў народ мой заўсёды веру,
І для яго як вопытны кормшчык,
Адкрыю найлепшую ў свеце Амерыку
(Вёску Амерыку, што пад Оршай).
Факт 3. Адкуль узялася назва. У нейкіх архівах мы наўрад ці знойдзем паходжанне Амерыкі. Таму паверым у дастаткова праўдападобную мясцовую легенду. Яна гаворыць, што нейкі мясцовы мужчына (не факт, што з самой Амерыкі, але аднекуль побач) у канцы
Гэта сапраўды праўдападобна, што ў канцы
Факт 4. Парэшткі фальварку. Будаваўся першы невядомы нам амерыканец з размахам і гаспадарку меў вялікую. Потым яшчэ доўга менавіта ягоныя будынкі выкарыстоўваў мясцовы калгас. Усе будынкі з чырвонай цэглы, якія сёння яшчэ можна пабачыць у вёсцы, гэта тое, што будавалася ў часы існавання тут фальварку. Яны, канешне, развальваюцца, але пакуль тое-сёе можна паспець захаваць. Толькі сумніўна, што Краснапольцы знойдуць інвестара для захавання і аднаўлення гэтых будынкаў. А вось Амерыка інвестара знайсці б магла.