На памежных пераходах на мяжы з Расеяй, як у Дубровенскім, так і ў Лёзненскім раёнах працягваюць адбывацца палітычнаматываваныя затрыманні. Але пра іх рэдка атрымліваецца даведвацца своечасова і ў поўным аб'ёме.
Праваабаронцы паведамляюць. што яшчэ 17 чэрвеня на мяжы ў Лёзненскім раёне быў затрыманы супрацоўнік "Нафтану" Мікіта Белавусаў. Памежнікі пры даглядзе выявілі ў яго ў тэлефоне падпіску на тэлеграм-канал, які раней быў прызнаны экстрэмісцкім. Суд адбыўся праз дні (можна меркаваць, што гэтыя два дні мужчына праёў у ІЧУ). Лёзненскі суддзя Аляксей Лапушынскі пакараў Нафтанаўца штрафам у 1110 рублёў, што па сёняшніх часах яшчэ не так і кепска.
Нам вядома, што падобныя затрыманні адбываюцца амаль кожны дзень, але судзяць людзей у малых памежных гарадках: Лёзна, Дуброўна. А адтуль інфармацыя паступае скрайне кепска.