Пасля кароткага перапынку ў краіне зноў стала спякотна і суха. У сувязі з гэтым Міністэрства лясной гаспадаркі абнавіла мапу абмежаванняў на наведванне лясоў. Паводле новай мапы ў некаторых лясах нашага рэгіёну ўводзяцца частковыя абмежаванні на лясныя прагулкі. Так, частковая забарона ўведзена на тэрыторыі Аршанскага раёну і суседніх: Дубровенскі, Талачынскі, Лёзненскі.
Па стане на 10 ліпеня наведваць лясы можна ў суседніх: Шклоўскім, Горацкім і Сененскім раёнах. Увогуле па Магілёўскай вобласці усе лясы пакуль адкрытыя за выключэннем аднаго раёна.