Ужо не першы год пасля фестывалю ў Александрыі Лукашэнка наведвае Аршанскі раён. На гэты раз ён наведаў адну з фермаў прадпрыемства "Юбілейны". У адрозненні ад большасці яго вандровак, гэтую сродкі масавай інфармацыі амаль не заўважылі. Нават дзяржаўныя СМІ не шмат пісалі пра гэта. Нават БелТА, якое пра кожную паездку піша па некалькі артыкулаў на гэты раз ледзь выдавіла з сябе два матэр'ялы з цытатамі візіцёра.
Гэта можна растлумачыць тым, што Лукашэнка нічога важнага і не сказаў пад час свайго візіта. Ён прыехаў, агледзеў ферму "Паўлінка", прадэгуставаў прадукцыю "Юбілейнага" і ў прынцыпе ўсё. Калі ж выбіраць з таго, што ён сказаў пад час паездкі, то найбольш важнае гэта намер зрабіць фермы ў краіне больш тэхналагічнымі за бліжэйшыя пяць гадоў. Але ж апошнім часам дзяржава выказвае шмат намераў, а потым выказаныя намеры проста больш не агучваюцца.