Гэта пакуль частковая забарона. На мапе Міністэрства лясной гаспадаркі Аршанскі і ўсе суседнія раёны афарбаваныя жоўтым колерам. Фактычна цяпер зачыненыя ўсе лясы па краіне. Толькі на поўдні Магілёўшчыны і ў некалькіх раёнах Гомельшчыны можна пакуль схадзіць за грыбамі-ягадамі.
У Гродненскай вобласці ўжо пачынаецца і поўная забарона - лясы Гродненскага раёна афарбаваныя чырвоным колерам. Калі ў хуткім часе не пойдзе дождж, то катэгарычная забарона на наведванне дойдзе і да нас.