На днях правабаронцы паведамлялі, што ў Сененскім і Талачынскім раёнах амаль адначасова асудзілі трох жанчынаў за падпіскі і распаўсюд інфармацыі, якую ўлады ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэр'ялаў. Аказваецца, на тым жа тыдні падобнае адбывалася і ў Дубровенскім судзе. Мясцовая суддзя марыя Цыклінская асудзіла двух жанчын.
Першая з іх шматдзетная маці святлана Маталыгіна. За распаўсюд экстрэмісцкіх матэр'ялаў ёй далі штраф у 370 рублёў. Другая - Лексакова Вольга, таксама маці, якая выхоўвае непаўнагадовую дачку.