Гаворка ідзе пра Віталя Фралова з вёскі Ерамееўшчына Дубровенскага раёна. Вядома пра яго мала - ён ураджэнец Казахстану, удавец і з-за смерці жонкі адзін выхоўвае двух непаўнагадовых дзяцей. Абвінавачанне было дастаткова стэрэатыпным - такіх зараз выносяць дзесяткамі кожны дзень па краіне: падпіска на тыя суполкі, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Такую падпіску мужчына меў у "Аднакласніках".
У выніку суддзя Ігар Татаеў выпісаў Фралову штраф у 370 рублёў, што па сёняшніх часах не такое і страшнае пакаранне.