09:00

+9

3 м/с

996 гПа

12:00

+10

3 м/с

998 гПа

15:00

+12

3 м/с

999 гПа

18:00

+12

2 м/с

1000 гПа

21:00

+11

0 м/с

1001 гПа

Беларусь, Грамадства

OPEN CALL!

17.08.2023 09:28

622 прагляду, 0 каментароў

Майстэрня карысных праектаў аб’яўляе набор на восеньскі паток!

Майстэрня карысных праектаў — гэта анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні. У Майстэрні ты навучышся ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. Падчас курсу ты будзеш мець магчымасць дапрацаваць свае ідэі і пратэсціраваць праекты, а таксама станешь часткай супольнасці аднадумцаў. У гэтым табе дапаможа адмысловы project book, адваротная сувязь ментараў і ментарак, шмат практыкі і нават група псіхалагічнай падтрымкі!

Ці пасуе мне гэты курс?

Так, калі ты беларус ці беларуска, і табе цікава даведацца больш пра рэалізацыю ўласнага сацыяльнага альбо культурнага праекта і рэалізаваць яго ў рэальным жыцці.

Якія праекты могуць удзельнічаць ў Майстэрні?

Самыя розныя: кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, плэйсмейкінг, стварэнні супольнасцей, анлайн ці афлайн праекты! Адзіная ўмова — праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблемаў.

Працягласць навучання ў Мастэрні з 31 жніўня па 23 лістапада 2023 г. (3 месяцы). Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн, першая сустрэча адбудзецца ўжо 31 жніўня. Удзел бясплатны, але атрыманыя веды — бясцэнныя.

Тэрмін прымання анкетаў да 20 жніўня ўключна.

Праграму, водгукі з папярэдніх набораў і форму заяўкі можна знайсці на сайце http://goodmasters.org/

Наконт ўсіх пытанняў пішыце на [email protected]

Пабачымся ў Майстэрні!


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: OPEN CALL!

Майстэрня карысных праектаў аб’яўляе набор на восеньскі паток!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение