Матчы «Воршы» і «Баранавічаў» даўно носяць прынцыповы характар. Рэдкая пара супернікаў у цяперашняй Першай лізе сустракалася паміж сабой часцей за гэтыя дзве каманды. Сустрэча ў нядзелю была ўжо 45-й.
У цэлым, нельга сказаць, што матч быў вельмі відовішчным. Супернікі змагаліся за мяч, шмат бегалі, але гэта амаль што не прыводзіла да небяспечных эпізодаў. У аршанцаў ужо ў першай палове паядынку Ігар Чумачэнка зняў з гульні Арсеня Вайнера, замяніўшы яго на Арцёма Антонава. У сустрэчы забілі толькі адзін гол — на 78-й хвіліне наш нападнік Уладзіслаў Фядосаў адпасаваў пяткай на капітана каманды Вадзіма Бальбуха, і той прыцэльна стрэліў — 1:0!
За астатнія хвіліны «Баранавічы» спрабавалі змяніць становішча і ўратаваць нічыю, аднак зрабіць гэтага не ўдалося. Перамога аршанцаў. Яны застаюцца на 14-й пазіцыі, але ўжо маюць значна лепшы скарб з пунктаў, які дазволіць, у выпадку наступных поспехаў, падняцца ў табліцы вышэй.