06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Рэгіён, Палітыка

Яшчэ адзін па суседству

20.09.2023 12:54

714 праглядаў, 0 каментароў

У калонію суседняга Шклоўскага раёна накіраваны яшчэ адзін палітвязень

Гаворка ідзе пра палітвязня Ігара Мінца, які праходзіў па так званай справе "Рабочага руху". Агулам па гэтай справе 10 чалавек - рабочыя розных прадпрыемстваў краіны. Улады абвінавацілі іх у стварэнні эктрэмісцкага фармавання. Хаця экстрэмісцкім яно было прызнана ўжо пасля арышту ўдзельнікаў. Другое абвінавачанне: здрада дзяржаве. Наколькі вядома, за гэтай фармулёўкай хаваецца тое, што ўдзельнікі "Рабочага руху" збіралі факты абыходу санкцыяў і перадавалі іх замежным кантралюючым органам. Наколькі справядлівыя гэтыя абвінавачанні сказаць цяжка, бо падсудныя адмовіліся даваць паказанні ў судзе, а частка суда праходзіла ў закрытым рэжыме. Прынамсі, правабаронцы набралі дастаткова прычынаў, каб прызнаць яго і іншых удзельнікаў справы не справядліва асуджанымі, адпаведна, палітвязнямі.

Па гэтых абвінавачаннях Ігар Мінц атрымаў 12 гадоў узмоцненага рэжыму і штраф у 100 базавых велічыняў. Гэта не самы жорсткі прысуд па дадзенай справе. На днях стала вядома, што Мінца накіравалі ў Шклоўскую калонію. Падтрымаць яго лістамі можна па адрасе: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Ігар Сямёнавіч Мінц

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ адзін па суседству

У калонію суседняга Шклоўскага раёна накіраваны яшчэ адзін палітвязень

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение