12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Рэгіён, Палітыка

Сядзіць, а тэрмін расце

25.09.2023 17:13

739 праглядаў, 0 каментароў

І такое бывае, што чалавек адбывае тэрмін, а ён не змяньшаецца, а павялічваецца

Вячаслава Малейчука яшчэ ў 2021 годзе абвінавацілі ў падрыхтоўцы актаў тэрарызму. Пры гэтым, на якой падставе яго вінавацілі можна было даведацца толькі з прапагандысцкага роліка ў якім Вячаслаў выглядае збітым, гаворыць не сваімі фразамі. Пры гэтым вядучыя роліка самі блытаюцца: вінавацяць Малейчука, што ён хацеў зрабіць тэракт у вайсковай частцы, а ў выніку дагаворваюцца да таго, што закладзена выбуховае прыстасаванне было на дзіцячай пляцоўцы. Само сабой, аніякага тэракту не адбылося, затое ў яго падрыхтоўцы разам з Малейчуком абвінавацілі Ціханоўскую і BYPOL. Дадало неразбярыхі і тое, што такая рэзанансная справа на якой можна было б зарабіць палітычныя балы, разглядалася ў закрытым рэжыме. Таму канкрэтных фармулёвак не вядома, а праваабаронцы пабачылі ва ўсёй гісторыі прыкметы фальсіфікацыі ды прызналі Вячаслава палітвязнем.

Потым на ўсю гэтую гісторыю (вельмі падыходзячую для негатыўнага піару палітычных супернікаў) проста забыліся. І не ўзгадалі, калі б суд суседняга Горацкага раёна - цяпер ужо ў адкрытым паседжанне, але якое праходзіла на тэрыторыі мясцовай калоніі - не накінуў Малейчуку яшчэ адзін тэрмін. За гэты год гэта ўжо другі раз, калі яму дададаюць тэрміны. Першы раз у Ваўкавыскай калоніі, а на гэты раз у Горацкай. У абодвух выпадках яго вінавацяць у непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.

Калі першапачаткова за тэрарызм, які выклікае пытанні, Малейчуку далі 20 з невялікім гадоў, то цяпер, адседзеўшы два гады, тэрмін ягоны вырас на два гады.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сядзіць, а тэрмін расце

І такое бывае, што чалавек адбывае тэрмін, а ён не змяньшаецца, а павялічваецца

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение