На гэты раз гаворка ідзе не пра аршанскі рэсурс, а тэлеграм-канал з суседняга раёна. Гэта канал "Шклов 97%". Учора - 27 верасня ўлады яго дадалі ў адпаведны спіс. Больш за тое, ён прызнаны не экстрэмісцкім каналам, а экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведна, экстрэмістам можа лічыцца кожны падпісчык гэтага канала.
Насамрэч, гэта мала каму пагражае, бо канал абнаўляецца не рэгулярна, а колькасць падпісчыкаў канала ўяго 34 чалавекі.