Васіль Бераснеў - вядомы ў Оршы правабаронцы, былы настаўнік і дырэктар Высоксага ПТУ. Па справе прафсаюза РЭП ён быў асуджаны на 9 гадоў і зараз адбывае тэрмін у Магілёўскай калоніі. Яшчэ ў СІЗО ў яго былі праблемы з адзінай ныркай - адну выдалілі з-за анкалогіі. Але тады болі змаглі больш-меньш супыніць. Цяпер праблемы аднавіліся.
72-гадовы Васіль Ціханавіч апошнім часам зноў адчуваў болі ў баку і ў бальніцы калоніі яму паўнавартасна дапамагчы не змаглі. Папярэднія аналізы гавораць пра тое, што гэта зноў можа быць анкалогія. Учора, 5 кастрычніка, для больш дакладнага абследвання, Бераснева накіравалі ў Магілёўскую абласную бальніцу.