На гэтым тыдні экстрэміскай прызнаная старонка ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" "Усё аб Дуброўна". Старонка гэтая са спрэчнай рэпутацыяй. Хаця, сапраўды, папудярная для ўзроўню гэтага невялікага райцэнтру. На яе падпісана каля 1700 чалавек. Праўда, старонка не абнаўляецца ўжо больш за год.
Спрэчнасць рэпутацыі палягае ў тым, што старонка крыткуе не столькі ўладу, колькі дэмакратаў, у тым ліку і Святлану Ціханоўскую. Прычым, гэта не столькі крытыка дзейнасці, колькі крытыка асобаў. Гэта выклікала падазрэнне, што старонка можа курыравацца КДБ.