Працягваецца чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі. «Ворша» на сваім полі прымала пінскую «Хвалю», з якой усе матчы апошніх гадоў сканчваліся вельмі вынікова, з вялікай колькасцю галоў.
Аднак на гэты раз у сустрэчы быў забіты ўсяго адзін мяч. Яго правёў паўабаронца «Хвалі» Віталь Кібук з 11-метровага ўдару. Пенальці прызначылі за парушэнне Івана Беразуна ў штрафной. Пенальці быў невідавочным, але суддзя вырашыў, што Беразун прытрымаў суперніка за майку, што і стала прычынай яго падзення.
«Ворша» саступае 0:1, і застаецца на 14-м месцы ў турнірнай табліцы. Наступную сустрэчу «блакітна-чорна-белыя» правядуць у гасцях супраць «Віцебску», які ідзе на 3-м месцы і мае добры шанцы прабіцца ў Найвышэйшую лігу, у якой выступаў раней. А першае месца ў Першай лізе датэрмінова здабыў дзяржынскі «Арсенал».