Размова вядзецца пра Дзмітрыя Карнеева і Віталія Карберскага. Нарадзінцы расейскіх Пензы і Хабараўска ў канцы 60-пачатку 70-х дапамагалі аршанскаму трэнеру і арганізатару Рувіму Аўцыну працаваць са «Стартам». Прычым як у футболе, так і ў хакеі з мячом.
Паводле ўспамінаў гульцоў «Старту», Карнееў нават у веку пад 40 «даваў жару» і меў зайздросную фізычную форму, ды такую, што ня ўсе маладыя вытрымлівалі такі тэмп.
Амаль 13 гадоў таму Карнееў памёр у Менску. Беларусь сапраўды стала для расейца другім домам.
Што тычыцца Каберскага, то ён жывы і дагэтуль, вёў актыўную трэнерскую кар’еру, а футбалістам стаў і ягоны сын. Яшчэ ў хабараўчаніна ёсць родавыя карані ва Украіне і Польшчы, адсюль і такое «нашанскае» прозвішча.
Падрабязней пра выбітных савецкіх атлетаў у матэрыяле з архіўнымі здымкамі «Два „К“, якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі» напісаў блог «Радыё Аршыца».